weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
19.10.2018 10:05 ,

«Заспяваем разам!» – У Вілейцы 26 кастрычніка запрашаюць на Спеўны сход

Фота bobr.by.

У Вілейцы 26 кастрычніка ў выставачнай зале імя Сілівановіча прагучаць песні 19 стагоддзя. Наведнікаў чакаюць розныя сюрпрызы. Тэма першага вілейскага Спеўнага схода – творы Станіслава Манюшкі, лірычныя песні на словы Яна Чачота, з лёгкімі рысамі фальклору. Пачатак а 18-й. Уваход вольны.

Калі спытаць старэйшае пакаленне, яно абавязкова пацвердзяць, што яшчэ зусім нядаўна нашы дзяды спявалі штодня. З песняй рабілася нават праца. І не было разумення, што песня – гэта не для ўсіх. Хочацца душы спяваць – яна і спявае. І весяліцца, і плача голасам – па-рознаму бывала. Цяпер болей мы прызвычаены маўчаць, саромецца свайго голасу. «Што падумаюць людзі, калі я заспяваю?»

«Спяваць можа кожны!» – упэўнены кіраўнік і аўтар Спеўных сходаў Сяржук Доўгушаў. Спяваць — гэта натуральна. Мэта Спеўных сходаў – вярнуць традыцыю супольных спеваў у народ, а таксама пазнаёміць нас з беларускай песняй. Тэмы Спеўных сходаў ахопліваюць розныя часы, накірункі і жанры.

Тэма першага вілейскага Спеўнага схода – творы Станіслава Манюшкі, лірычныя песні на словы Яна Чачота, з лёгкімі рысамі фальклору.

Станіслаў Манюшка – заснавальнік класічнай польскай оперы, кампазітар, дырыжор, класік беларускай і польскай вакальнай лірыкі. Крыніцай ягонага натхнення быў фальклор. Ён першы ў гісторыі асмеліўся, каб побач з польскай мовай з вялікай сцэны загучала і беларуская.

На сёння ў Мінску Спеўныя сходы збіраюць сотні ўдзельнікаў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце