weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
22.10.2018 16:27 ,

Беларуска, якая жыла ў Маскве, прыехала нараджаць у Мінск і памерла ў ВІП-палаце

31-гадовая случчанка памерла пасля родаў у VIP-аддзяленні 6-й радзільні Мінска. Паводле «Камсамольскай праўды ў Беларусі», жанчына са сваім партнёрам — шлюб у іх не быў аформлены — жыла ў Маскве. Але яна прынцыпова вырашыла нараджаць у Беларусі. А пасля нараджэння дзіцяці пара хацела з'ехаць у Ізраіль.  

20 жніўня Валянціна нарадзіла сына.

Пасля родаў хлопчык выжыў. Яго назвалі Давыдам. А яго маму, Валянціну Захарэвіч, пахавалі на радзіме — у Слуцку.

Жанчына нараджала ў мінскай радзільні нумар 6, ляжала ў ВІП-палаце. Як распавёў «Камсамольскай праўдзе» муж загінулай, дактары сказалі, што, магчыма, каляплодавыя воды трапілі ў кроў. Жанчына памерла праз 2 дні пасля родаў.

Па словах мужа, цяжарнасць праходзіла без паталогій. Радзільню Валянціна выбірала сама. Жанчына сама была доктарам, працавала рэабілітолагам у бальніцы «хуткай дапамогі».

Валянціна з мужам прыехалі ў Мінск. У ноч з 18 на 19 жніўня ў жанчыны пачаў моцна балець жывот. Яна вырашыла ехаць у радзільню, там яе змясцілі ў аддзяленне паталогіі цяжарнасці. У нядзелю жывот працягваў балець. Уначы жанчына зноў скардзілася медсястры на боль, у выніку Валянціну перавялі ў ВІП-палату.

20 жніўня Валянціну забралі ў радзільную залу, яна нарадзіла хлопчыка. Яе «грамадзянскі муж» пацікавіўся, што з жонкай.

«Адказалі, што праз дзве гадзіны адыдзе ад наркозу, і прывязуць. Гадзіны праз паўтары я зноў запытаў, як там мая жонка. Спытаў, ці можна да яе зайсці. Дазволілі, я зайшоў у радзал. Убачыў бледна-сіні твар жонкі і абсалютна сінія вусны. Мне сказалі, што, магчыма, яна страціла больш крыві, чым іншыя парадзіхі, — распавёў муж жанчыны. —

Жонка ляжала з заплюшчанымі вачыма. Я сядзеў побач, трымаў яе за руку, у нейкі момант рукі задрыжалі. Мяне вывелі, і наступная карціна, якая стаіць у маёй галаве — дзверы засталіся адкрытымі — жонцы рукамі ціснуць на грудную клетку. У яе спынілася сэрца. Я так і не зразумеў: чаму не ўжылі дэфібрылятар?..

Жонку перавезлі ў аперацыйную, дзе яна знаходзілася ўсю ноч. На пытанне, што адбылося, мне адказалі, што каляплодавыя воды патрапілі ў кроў, што і выклікала такую рэакцыю. Я і бліжэйшыя сваякі былі ў віп-палаце. Раніцай у сераду, праз два дні пасля нараджэння дзіцяці, быў тэлефонны званок, нам паведамілі, што Валянціна памерла».

У радзільні не каментуюць выпадак. Следчыя праводзяць праверку.

 

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце