weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4501
1 долар 2.1499
100 рас.руб. 3.2409
22.10.2018 15:51 ,

«Чысты лес» — прафкам падатковай і маладзечанскі лясгас наведалі Сакаўшчыну

Начальнік інспекцыі Наталля Шубцік, старшыня ППА Аксана Вараб'ёва, ляснічы Маладзечанскага ОП лясніцтва Дзмітры Дрозд. Фота забяспечанае Аксанай Вараб'ёвай.

Падчас акцыі "Чысты лес" прафкам падатковай інспекцыі разам з маладзечанскім лясгасам наведаў вёску Сакаўшчына.

Акцыю правялі 20 кастрычніка.

11 лістапада спаўняецца 75 гадоў з тых часоў, як фашысты спалілі вёску.

Наведваюць помнік не першы раз за год. Да гэтага падатковая інспекцыя наводзіла тут парадак у красавіку, ліпені і кастрычніку.

Падчас акцыі «Чысты лес». Фота забяспечанае Аксанай Вараб’ёвай.

У гэты раз пасадзілі сем клёнаў, прыбралі тэрыторыю, зрабілі і пафарбавалі чатыры лавачкі, абрэзалі дрэвы. Лясгас даў дрэвы, дошкі, фарбу.

— Ад красавіка прафкам далучыўся да акцыі «Захаваем памяць на стагоддзі», яна яшчэ доўжыцца. Трэба памятаць  пра вайну, берагчы памяць аб продках. Любы жадаючы можа звярнуцца  да нас з пытаннем аднаўлення помнікаў. Калі яны занядбаныя, можам прыехаць і навесці там парадак, расказала старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Аксана Вараб’ёва.

Наступную акцыю плануюць зладзіць вясной.

— Спадзяюся, лясгас дапаможа. Разам зможам ачысціць вялікую тэрыторыю, ёсць над чым працаваць.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце