weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4528
1 долар 2.1546
100 рас.руб. 3.2408
22.10.2018 15:00 ,

Пажар на Маладзечаншчыне: гаспадыня прачнулася ад трэску шыфера

На месцы здарэння. Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

Раніца 20 кастрычніка для вяскоўцаў з Готкавічаў, што на Маладзечаншчыне, выдалася трывожнай. Яшчэ не было пяці раніцы, калі пажарныя машыны з сірэнай пабудзілі мясцовых жыхароў, расказала "Рэгіянальнай газеце" інспектар групы прапаганды і агітацыі Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат.

Пра пажар на «101» паведамілі суседзі пасля чатырох гадзін раніцы.

Калі выратавальнікі прыехалі, дом гарэў адкрытым полымем, дах праваліўся ўнутр. Устанавілі, што ў доме не было электрычнасці і пажарнага апавяшчальніка. Пастаянна тут не жылі, прыязджалі на лецішча.

23-гадовая гаспадыня-мінчанка спала ў доме. Але калі пачула трэск шыферу, прачнулася і змагла выбегчы з дома самастойна. Тушыць не спрабавала.

Прычыну пажару высвятляюць.

МНС рэкамендуе ўстанавіць пажарны апавяшчальнік і нагадвае, што прычынай большасці пажараў з’яўляецца курэнне ў нецвярозым выглядзе.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце