weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 2° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
23.10.2018 11:25 ,

Ад 22 кастрычніка да 7 лістапада ДАІ Маладзечна правядзе акцыю «Бяспечныя канікулы»

Фота YouTube.

Ад пачатку года наМаладзечаншчыне адбылося тры дарожна-транспартных здарэнні з удзелам непаўналетніх, у якіх трое дзяцей атрымалі траўмы.  

4 сакавіка каля 17.40 на дарозе Маладзечна-Самалі, 38-гадовы кіроўца, рухаючыся на аўтамабілі Сітраэн у кірунку Маладзечна, наехаў на 13-гадовую жыхарку Маладзечна, якая раптам выбегла на праезную частку дарогі. Пацярпелая дзяўчынка з  пераломам перадплечча была дастаўлена ў бальніцу.

10 верасня, каля 19.00,кіроўца-маладзечанец, на Фальксваген-вента, рухаючыся па завулку Лазневаму  на скрыжаванні з вуліцай М.аксіма Багдановіча наехаў на непаўналетнюю раварыстку. навучэнку 5 класа. У выніку ДТЗ дзіцё атрымала траўмы. Дзяўчынку забралі ў дзіцячую бальніцу.

16 верасня, каля 20.50, кіроўца на Вольве, рухаючыся па Вялікім Гасцінцы з боку  Смаргоні, паблізу дома 143, на зялёны сігнал святлафора, наехаў на пешаходаў, якія перабягалі вуліцу на чырвоны сігнал светлафора. Пацярпелыя — навучэнцы сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы Маладзечна.

Памылкі пешаходаў, што сталі прычынамі ДТЗ:

— пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам;
— нечаканае выйсце з-за транспартавага сродку ці іншых;
перашкод, што абмяжоўваюць агляднасць кіроўцу;
— гульня і свавольствы на дарозе;

— знаходжанне без дарослых і адсутнасць флікера

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце