weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
23.10.2018 15:31 ,

Ілля Цюніс за «Ашмяны» сабраў за гульню “покер”. Як каманды разыгралі 27-ы тур

Ашмянская каманда. Фота ФК "Ашмяны".

Каманды першай лігі закончылі выхадныя з пройгрышам. Другой – з перамогай або ўнічыю.

“Смаргонь” прайграла на выездзе

20 кастрычніка каманда гуляла ў Жыткавічах.

Гульня скончылася з лікам 1:0 на карысць гаспадароў.

Па выніках розыгрышу 27-а тура мядзведзі апусціліся на дзясяты радок турнірнай табліцы.

“Чысць” саступіла “Баранавічам”

Каманда Маладзечанскага раёна гуляла на выездзе ў Баранавічах.

Спаборніцтва скончылася з лікам 2:1 на карысць гаспадароў.

З боку маладзечанцаў адзіны гол забіў Іван Верас на 63-й хвіліне.

“Чысць” застаецца на 15-м радку турнірнай табліцы і на дзевяць ачкоў саступае папярэдніку – якраз “Баранавічам”.

Ашмянец Ілля Цюніс сабраў за гульню “покер”

Гульня 20 кастрычніка закончылася для гаспадароў ашмянцаў трыумфам.

Яны перамаглі гасцей гомельскі “Будпрам” з лікам 9:0.

Ілля Цюніс стаў аўтарам чатырох голаў за адну гульню.

Такую паспяховую камбінацыю футбалісты называюць “покерам”. Ён забіў у вароты суперніка на 13-й, 31-й, 37-й і 61-й хвілінах.

Ілля Цюніс.

Дзмітрый Купнеўскі і Януш Ладуцька зрабілі па галявым дублі. Купнеўскі забіў на 18-й і 81-й хвілінах. Ладуцька – на 66-й і 88-й.

Яшчэ адзін гол трапіў ад Максіма Савосцікава.

Пасля 27-а тура “Ашмяны” ўмацаваліся на трэцім радку турнірнай табліцы. Яны на восем ачкоў саступаюць мінскай камандзе “Крумкачы”, на дзевяць – лідару, брэсцкаму “Руху”.

“Маладзечна” не саступіла “СМІаўтатрансу”

Каманда гуляла 20 кастрычніка ў гасцях.

Гульня скончылася з лікам 3:3.

З боку маладзечанцаў зрабіў галявы дубль Мікіта Дудо на 49-й і 58-й хвілінах. Яшчэ адзін мяч на рахунку Сямёна Хаткевіча.

Каманда паднялася ў турнірнай табліцы з 11-а радка на дзясяты. Яна на тры ачкі саступае “СМІаўтатрансу” са Смалявіцкага раёна.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце