weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
23.10.2018 16:10 ,

Калі разгледзяць пытанне аб уключэнні Будслаўскага фэсту ў спіс ЮНЕСКА

Фота з сайт belarus.by

ЮНЕСКА ў лістападзе разгледзіць пытанне аб уключэнні святкавання ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Пра гэта паведаміў міністр культуры Юры Бондар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“У лістападзе на сесіі міжурадавага камітэта па ахове матэрыяльна-культурнай спадчыны ЮНЕСКА чакае разгляду пытанне аб уключэнні ўшанавання абраза Маці Божай Будслаўскай у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва”, – сказаў Юры Бондар.

У Беларусі працягваецца планамерная работа па выяўленні, вывучэнні і фіксацыі культурных каштоўнасцяў з наступным уключэннем у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Сёння ў ім налічваецца больш за 5,5 тысяч аб’ектаў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце