weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
23.10.2018 15:00 ,

На Вілейшчыне рыбак злавіў адну стронгу. Яго чакае крымінальная адказнасць і штраф, большы за чатырыста рублёў

Ілюстрацыйнае фота gurkov2n.jimdo.com.

22 кастрычніка на Вілейшчыне ля Куранца ў рацэ Пела рыбак сеткай злавіў адну стронгу. Цяпер яго чакае штраф і крымінальная адказнасць, пра гэта "Рэгіянальнай газеце" выконваючы абавязкі начальніка Мядзельскай раённай інспекцыі жывёльнага і расліннага свету Раман Лесін.

Супрацоўнікі інспекцыі затрымалі рыбака каля 11 гадзін. Ён незаконна вылавіў сеткай адну стронгу. Гэтая рыба занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 441 рубель.

За незаконна злоўленую рыбу, што занесеная ў чырвоную кнігу, прадугледжаная і крымінальная адказнасць. Прычым гэта не залежыць ад памеру шкоды, нанесенай навукольнаму асяроддзю і кошту здабытай рыбы.

Матэрыялы перадалі ў Вілейскі РАСК.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце