weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 2° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
23.10.2018 14:19 ,

Сталі вядомыя падрабязнасці аб падазраваным, якога затрымалі за гвалт над 9-гадовай дзяўчынкай

Днём 19 кастрычніка ў Маладзечанскі РАУС паступіла заява ад бацькоў 9-гадовай дзяўчынкі. Паводле іх слоў, раніцай у пад'ездзе аднаго з дамоў невядомы злачынца здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да іх дачкі. Падрабязнасці затрымання падазраванага распавялі ў міліцыі рэгіёна.  

Пасля заявы бацькоў у Маладзечна выехалі кіраўнікі УУС, лепшыя аператыўныя супрацоўнікі ўпраўлення, былі мабілізаваны ўсе сілы міліцыі непасрэдна на месцы.

У распараджэнні аператыўнікаў апынулася відэа меркаванага злачынцы. Камера вонкавага назірання аднаго з адміністрацыйных памяшканняў, размешчаных непадалёк ад месца падзей, зафіксавала маладога чалавека, прыкметы якога, а таксама дадзеныя пацярпелай дзяўчыны, супадалі.

Міліцыя пачала пошук. Арыенціроўку распаўсюдзілі ў гарадскіх СМІ, інфармацыю аб рэзанансным злачынстве падхапілі жыхары Маладзечна.

Вынік быў тым жа вечарам. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку размаўлялі з работнікамі адной з крамаў буйной гандлёвай сеткі. Тыя пазналі стажора, што працуе ў краме. Высветлілася, што 17-гадовы малады чалавек — жыхар іншага горада, і ўжо з’ехаў пасля працы дадому. Міліцыянеры адразу ж выехалі па месцы жыхарства маладога чалавека. Дома яго і затрымалі. Пры першапачатковым апытанні фігурант стаў адмаўляць сваю датычнасць да здзяйснення злачынства, аднак потым зразумеў, што адмаўляць няма сэнсу.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце