weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
23.10.2018 16:30 ,

Ударыў па машонцы, скідаў з ложка: ураджэнца Вілейшчыны і яго саслужыўца судзяць за дзедаўшчыну

На судзе. Фота Радыё Свабода.

Двух салдат з Гродзенскай памежнай групы судзяць за здзек з таварыша па службе. Пацярпелага прымушалі нецэнзурна зычыць «дабранач», хадзіць з падушкай на галаве, скідалі з ложка. Першае пасяджэнне адбылося ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 22 кастрычніка.

Пацярпелы не трапіў на суд, бо цяпер у бальніцы

На лаве падсудных — двое хлопцаў, якія служылі ў Гродзенскай памежнай групе, вайсковай часці 2141. Пад варту іх не бралі. У зале суда яны сядзяць на першай лаве, а не ў клетцы. Абодвух абвінавачваюць у парушэнні статутных правілаў узаемаадносін паміж ваеннаслужачымі.

Першаму з іх, У., 22 гады. Ён з вёскі Асіповічы Вілейскага раёна. Скончыў службу сёлета ў маі, працу пакуль не знайшоў.

Другі абвінавачаны, П., — з Мінска. Яму 20 гадоў. Ён яшчэ служыць у памежных войсках.

Абодвум фігурантам пагражае да пяці гадоў зняволеньня.

Пацярпелы — шараговец Я., які служыць у той жа часці. На судзе яго няма, бо цяпер ён у шпіталі ў Брэсце. Невядома, ці звязаная ягоная шпіталізацыя з пабоямі ў войску.

Справу разглядае суддзя Дзяніс Раманішка, пракурор — Генадзь Мазайла.

 Скідалі з ложка, білі праміж ног

Паводле дзяржаўнага абвінавачвання, самым распаўсюджаным быў здзек пасля адбою. Ш. выклікаў шарагоўца Я. у іншую спальню для старэйшых вайскоўцаў і загадваў яму зычыць «дабранач», ужываючы лаянку. Пасля гэтага салдат мусіў пакласці сабе на галаву падушку, зрабіць тры страявыя крокі да Ш. і нецэнзурна папрасіць у яго дазволу выключыць святло. Атрымаўшы дазвол, гэтаксама страявым крокам ішоў да выключальніка, прыкладаў да яго падушку і ўдарам галавы націскаў яго. Роля П. заключалася ў тым, каб прывесці Я., а потым пільнаваць, каб па калідоры не ішлі афіцэры.

Другі спосаб — Ш. падымаў ложак Я. за ножкі, той біўся галавой аб сцяну і падаў з ложка.

Да таго ж Ш., па словах пракурора, прымушаў Я. адціскацца ня меней за 65 разоў, расказваць прымаўкі памежнікаў у нецэнзурнай форме.

П. аднойчы пасля заўвагі да яго з боку Я. схапіў таго за грудкі, зняў і скамячыў ягоную шапку, а потым ударыў са спіны нагой яму паміж ног і трапіў па машонцы, што выклікала лёгкае парушэнне здароўя.

Як зачытаў пракурор, гэта рабілася «з жадання самасцвердзіцца ў вайсковым калектыве, каб усталяваць і далей падтрымліваць нестатутныя традыцыі, паказаць сваю значнасць, фізічную сілу і ўяўную перавагу над іншымі ваеннаслужачымі, запалохаць і зняважыць іх, падпарадкаваць іх сваёй волі, павысіць свой нефармальны аўтарытэт».

Гэта, паводле абвінавачвання, падрывала аснову вайсковых адносін — вайсковае таварыства, аслабляла вайсковую дысцыпліну, наносіла істотную шкоду правам і законным інтарэсам пацярпелага, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.

Ураджэнец Вілейшчыны сваёй віны не прызнаў.

«Я гэтага не здзяйсняў», — коратка патлумачыў ён.

Мінчанін прызнаў віну часткова.

«Вы толькі кажыце праўду», — праз слёзы спрабавала падтрымаць абвінавачаных маці хлопца з Асіповічаў пасля пасяджэння.

На наступных пасяджэннях суд дапытае сведак, абвінавачаных і пацярпелага.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце