weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
01.11.2018 16:58 ,

У Маладзечне зладзяць канцэрт, які стане заключным акордам месячніка «Чалавек з белым кійком»

Ад 15 кастрычніка да 15 лістапада адзначаецца месячнік “Чалавек з белым кійком”. Ён нагадвае пра існаванне побач людзей з інваліднасцю, пра дапамогу і салідарнасць. Канцэрт правядуць у Цэнтралізаванай клубнай сістэме (былым Доме культуры чыгуначнікаў) 15 лістапада. Пачатак а 17-ай. Уваход вольны.

Яго закрыюць канцэртам, перад якім зладзяць выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Працы з саломкі, бісера, вышытыя карціны, куклы, вязанне парадуюць гледачоў. Таксама прадставяць прадукцыю «ЭНВА».

– «ЭНВА» заявіць пра сябе, пра людзей са слабым зрокам. На канцэрце будзе калектыў мастацкай самадзейнасці нашага прадпрыемства, запрошаныя госці, – распавяла “РГ” Валянціна Федаровіч, бібліятэкар гарадской спецыялізаванай бібліятэкі №18.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце