weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
02.11.2018 11:52 ,

У рэгіёне больш не будзе «Колдрэксу», «Фервексу» і «Тэрафлю»? Што кажуць у аптэках рэгіёна

Фота Kolobok.ua.

У сеціве з'явілася інфармацыя, што ў беларускіх аптэках больш не будуць прадаваць імпартныя прэпараты ад прастуды - тыя "парашкі", да якіх многія з нас прывыклі.

Пішуць, што імпартныя лекі ад прастуды паступова замяняць айчыннымі, больш таннымі, прэпаратамі. Мы патэлефанавалі ў аптэкі рэгіёна, каб даведацца, якая сітуацыя ў іх.

У Вілейцы, у аптэцы на вуліцы 1 Мая, колдрэксу і фервексу няма. Але ёсць антыгрыпін і тэрафлю, паведамілі нам.

З шасці аптэк Смаргоні названыя імпартныя «парашкі» ад прастуды ёсць у дзвюх.

Тое ж тэрафлю ў Мядзеле — толькі ў адной аптэцы.

У нас застаўся толькі антыгрыпін. Ні фервексу, ні колдрэксу, ні тэрафлю няма. Ці з’явяцца? Цяжка сказаць. Названыя прапараты пакуль на перэрэгістрацыі, — паведамілі нам у Маладзечне, у аптэцы на вуліцы Скарыны.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце