weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 2° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
06.11.2018 14:32 ,

Час збіраць камяні. Абвясцілі збор камянёў для рэстаўрацыі Крэўскага замка

Фота alternativaby.net.

Пра збор на сваёй старонцы ў фэйсбуку абвясціў журналіст і грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка.
«Сёння я да вас з незвычайнай просьбай-прапановай, — піша Глеб. — Размаўляў з рэстаўратарамі Крэўскага замка. У іх скончыліся камяні. Усе, якія раней вываліліся са сцен, паднятыя з зямлі і ахайна ўстаўленыя на месца. але ясна, што за столькі год разбурэння шмат што расцягалі па будоўлях людзі…
Нагадаем, што Цэнтральную плошчу ў Маладзечне таксама брукавалі камянямі з Крэўскага замка.
Цяпер шукаюць нейкае комплекснае рашэнне праблемы. Але ў той жа час, рэстаўратары будуць удзячныя кожнаму, хто прывязе ў Крэва хоць колькі камянёў дыяметрам 30-50 сантыметраў (можна і меншыя, ад 15 сантыметраў — пойдуць у забутоўку). нікому адмыслова паведамляць не трэба — проста кладзіце каля галоўнага ўвахода.

Вы толькі падумайце: прыедзеце потым у Крэва, пад адноўлены замак — і скажаце дзецям/унукам або сябрам: а тут ёсць і мае пару камянёў!

Менавіта так і быў збудаваны замак семсот гадоў таму. Нават праклён з той пары ў Крэве існуе: каб ты ўсё жыццё цягаў камяні на Крэўскі замак. Бо тады людзей сілком прымушалі рабіць гэта.

Глеб перакананы: далучыцца да справы рэстаўрацыі замка —  гонар для кожнага беларуса.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце