weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
06.11.2018 12:33 ,

Нанёс 30 удараў у жыццёва важныя органы жонцы і пайшоў з дзецьмі глядзець тэлевізар. Раскрылі забойства ў Валожыне

Падчас першапачатковага допыту абвінавачваны патлумачыў, што жонка сама ўпала на сушылку і стукнулася.

У Валожыне, у адным з блокаў інтэрната, 25 красавіка медпрацаўнікі канстатавалі смерць 40-гадовай жанчыны, паведамляе СК.

Муж памерлай сцвярджаў, што ўбачыў жонку на падлозе без прыкмет жыцця. Аднак у выніку следчых дзеянняў усталявалі крымінальны характар ​​смерці жанчыны, што стала падставай для затрымання 39-гадовага мужчыны.

Падчас першапачатковага допыту абвінавачваны патлумачыў, што жонка сама ўпала на сушылку і стукнулася.

Сямейная пара, якая пражывала ў інтэрнаце з двума маленькімі дзецьмі раней была на ўліку як сацыяльна-небяспечная. Жанчына перыядычна распавядала знаёмым, што муж яе збівае, але ў міліцыю не звярталася.

Па дадзеных следства, напярэдадні злачынства абодва выпілі.

У выніку сваркі мужчына жорстка збіў жонку. Ён нанёс больш за 30 удараў рукамі і нагамі ў жыццёва-важныя органы жанчыны, што стала прычынай смерці. Потым муж пайшоў да дзяцей глядзець тэлевізар.

А пасля таго як убачыў яе мёртвай на падлозе, паспрабаваў схаваць сляды злачынства. Праз некалькі гадзін патэлефанаваў знаёмаму і папрасіў выклікаць хуткую дапамогу для жонкі, якой нібыта стала дрэнна.

Расследаванне завершылі.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце