weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4501
1 долар 2.1499
100 рас.руб. 3.2409
06.11.2018 18:11 ,

У Астраўцы з’явілася скульптура «Рукі атама»

Фота ostrovets.by.

Святкаванне юбілею горада прайшло ў жніўні, а падарункі гораду працягваюцца. Нядаўна Астравец упрыгожыла новая скульптурная кампазіцыя «Рукі атама».

Спачатку ў горадзе энергетыкаў, як сімвал яго чысціні і багацця, з’явілася скульптура ласося. А важнасць і незвычайнасць цяпер будуць падкрэсліваць вялікія зялёныя далоні, якія цягнуць да неба мірны атам.

Месца, дзе ўсталяваныя «Рукі атама», сімвалічна і абрана ідэальна: на галоўным уездзе ў горад з боку Белькішак, у першым мікрараёне, дзе да таго ж знаходзіцца інфармацыйны цэнтр АЭС.

– Прапанова ўсталяваць у горадзе падобную скульптуру належыць старшыні райвыканкама Ігару  Шалудзіну, і агучана яно было яшчэ пры падрыхтоўцы да юбілею горада, – распавёў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіло. – Першапачаткова ў рэкламным праспекце рукі трымалі яблык. Але для Астраўца патрэбен быў сімвал, які б казаў яго гасцям: вы заязджае ў горад энергетыкаў. Для гэтага як нельга лепш падыходзіў мірны атам.

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце