weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
06.11.2018 16:00 ,

З любоўю да землякоў. Персанальная выстава Святланы Курэйчык адкрылася ў Маладзечне

Фота mlyn.by.

«З любоў’ю да землякоў…» працуе ў выставачным фае Маладзечанскага Палаца культуры да 23 лістапада.

У Маладзечанскім Палацы культуры адкрылася выстава фотакарэспандэнта Святланы Курэйчык, піша mlyn.by.

На выставе Святлана прэзентуе частку творчага багажу, што яна здабыла дзякуючы працы ў газеце, — больш за тры дзясяткі работ. Найперш прыцягваюць увагу партрэты землякоў. Гледзячы на фотаздымкі, часам цяжка адарвацца ад пранікнёнага позірку старэнькай жанчыны альбо заварожваючай усмешкі маладога кіраўніка гаспадаркі ці паблажлівага погляду знакамітага доктара.

Фота mlyn.by.

Святлана прызналася, што стараецца ісці па жыцці з любоўю — да людзей і прыроды, да сваёй працы. Гэта дапамагае і натхняе злавіць фотааб’ектывам тое самае імгненне, калі сапраўды хочацца, каб яно спынілася.

У імпрэзе прынялі ўдзел начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Шпілеўская; начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Таццяна Хмель; дэпутат Палаты прадстаўнікоў Людміла Канановіч; заслужаны дзеяч культуры Беларусі, дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага Рыгор Сарока; дырэктар Палаца культуры Маладзечна Святлана Сарока.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце