weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
08.11.2018 09:19 ,

Беларускія будаўнікі і яшчэ 540 чалавек былі ў рабстве ў паляка

Фота kp.ru.

Пацярпела больш за 540 рабочых, сярод якіх палякі, украінцы, беларусы, грузіны, малдаване. На працы людзей, якія адправіліся на заробкі, паляк «наварыў» больш за мільён еўра. Грошы ён уклаў у свой бізнэс.

Дэпартамент марской памежнай аховы Польшчы затрымаў мужчыну і дзвюх жанчын, якія прымусілі да рабства больш за 500 чалавек, паведамляе прэс-служба дэпартамента.

42-гадовы паляк і дзве яго «калегі», 40-гадовая і 61-гадовая жанчыны, падманам працаўладкоўвалі людзей на будаўнічыя аб’екты ў Польшчы і Швецыі. Мужчына размяшчаў у інтэрнэце і агенцтвах аб’явы аб вакансіях, а калі людзі адгукаліся – «прымаў» на працу. У работнікаў махляр з розных прычынаў адбіраў пашпарты, складаў падробленыя кантракты, а грошы за працу плаціў мізэрныя або зусім не плаціў. Калі работнікі патрабавалі аплаты, пагражаў дэпартацыяй, абвінавачваў у крадзяжы, прыніжаў і біў.

Цяпер мужчына арыштаваны, жанчыны адпушчаныя пад заклад і падпіску аб нявыездзе.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце