weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
08.11.2018 12:42 ,

Фотафакт. У Ашмянах разбураецца ўнікальная сядзіба прадпрымальніка ХІХ стагоддзя

Так сядзіба Лебы Стругача выглядае сёння. Фота svaboda.org.

Ашмянская сядзіба прадпрымальніка Льва (Лейбы) Стругача (1842−1906) не мае статуса помніка і стаіць на балансе райвыканкама. Бюджэтных сродкаў на яе аднаўленне не выдзяляецца.

Апошнім уласнікам сядзібы канца ХІХ стагодздзя было ўпраўленне адукацыі Ашмянскага райвыканкама, якое засяліла туды некалькі настаўніцкіх сем’яў. Выехалі яны адтуль зусім нядаўна, цяпер будынак пустуе.

Як Святы Дух стаў Будзёнаўкай

Дом і сядзіба стаяць у вёсцы Будзёнаўка, што зусім побач з Ашмянамі. Спрадвеку вёска звалася Святы Дух, пры савецкай уладзе яе перайменавалі.

Пасля 1939 года, калі нерухомасць і гаспадарка тутэйшага купца Льва Стругача былі нацыяналізаваныя, вёска паступова прыйшла ў заняпад. Мясцовыя ўлады пакуль вырашаюць, пусціць аварыйны аб’ект пад знос ці ўсё ж паспрабаваць аднавіць.

​Мясцовая грамадзкасць заклікала захаваць унікальную сядзібу. Улады спачатку прыслухаліся, паабяцалі вывесці з жылога фонду і выставіць на аўкцыён. Аднак, як прызналася ў размове са Свабодай юрысконсульт Ашмянскага райвыканкама Вікторыя Масальская, істотных зрухаў няма.

«Гэтым якраз займаемся. Будынак у аварыйным стане і прызначаны пад знос. Таму, мабыць, будзем пераводзіць у нежылы фонд, каб канчаткова наконт гэтага вызначыцца. Прынамсі, на парадку дня стаіць такое пытанне. Увесь гэты час дом будзе заставацца на балансе ўпраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама. Справа ў тым, што там дагэтуль прапісаныя людзі, трэба яшчэ іх адтуль кудысьці выпісаць», — удакладняе юрыстка.

Стары сьвіран
Стары свіран

На аднаўленне былога маёнтка неабходна мінімум 120 тысяч еўра. Такая сума была названая падчас леташняга міжнароднага эканамічнага форуму «Паўночны вектар Горадзеншчыны». На ім Ашмянскі раён прэзентаваў інвэстпраекты, звязаныя з адраджэннем старадаўніх сядзібаў.

Неўзабаве ўлады агучылі навіну, што да гістарычнага будынка выявіў цікавасьць «салідны інвестар», які плануе пасля рэканструкцыі адкрыць тут базу адпачынку.

Колішні дом для рабочых
Колішні дом для рабочых

Хоць інвэстыцыйных дамоваў з прадпрымальнікам не заключалі, ён паспеў садраць тынкоўку. На гэтым супраца скончылася. Больш за год дом стаіць «распрануты», далей ніякага руху няма.

Рэшткі ўязной брамы
Рэшткі ўязной брамы

Стругач як лакаматыў прадпрымальніцтва

Леў Стругач — купец, уладальнік вытворчасці на беларускіх землях Расійскай імперыі. Уваходзіў у лік самых багатых людзей свайго часу. У ХІХ стагодздзі меў у Ашмянах вінакурна-дражджавы завод, быў акцыянерам Лідскага бровара, а таксама рыжскага акцыянернага таварыства «Дрожджы».

Рэшткі ўязной брамы
Рэшткі ўязной брамы

Пасля смерці Льва Стругача ў 1906-м справу прадоўжыў ягоны сын Абрам. Бацькаву марку трымаў: перад пачаткам Першай сусветнай вайны «Таварыства Л. Стругача» ўваходзіла ў трыццатку самых паспяховых прадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі.

У 1942 годзе разам з сям’ёй Абрам Стругач быў расстраляны — агулам нацысты забілі тады чатыры тысячы габрэяў з ашмянскага гета, якое было ўтворана вакол сінагогі.

​У паваенны час завод камерсантаў Стругачаў у Ашмянах вярнулі ў эканамічны абарот. Там выпускалі дрожджы, спірт, сіроп, хлебны квас, морс, нават марынаваныя грыбы.

Сядзіба ў мадэрновым стылі

У Святым Духу Леў Стругач жыў да канца сваіх дзён. Тут на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў збудаваў драўляны пад тынкам асабняк у стылі мадэрн з балконамі і адкрытай верандай. Дом дапаўнялі ўнутраны двор, басейн, сад, кветнікі, гаспадарчыя пабудовы, брама з калонамі, каменны мур па ўсім перымэтры. Апроч таго, тут былі стайня, свіран, дом для працоўных, лямус — двухпавярховая гаспадарчая пабудова.

Па сённяшнім чесе гэта адзін з рэдкіх прыкладаў ацалелага драўлянага дойлідства ХІХ стагодздзя.

У былым школьным музеі захаваўся пісьмовы ўспамін мясцовай жыхаркі, якая працавала ў Стругача і апісвала колішняе хараство сядзібы: клумбы з дзіўнымі кветкамі, цяплярні з нязвыклымі раслінамі, басейн з залатымі рыбкамі.

Гледзячы на сучасны стан дома, уявіць тое досыць цяжка. Зрэшты, няма ніякай гарантыі, што ўдасца захаваць нават гэта.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце