weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
08.11.2018 15:32 ,

Каляндар Павілля. 125 год разьбяру Апалінарыю Пупко, 70 – Юрыю Герасіменку-Жызнеўскаму

Дом Апалінарыя Пупко.

9 лістапада

Юры Герасіменка

1948. 70 гадоў з дня нараджэння Юрася Герасіменкі-Жызнеўскага, беларускага графіка. Нарадзіўся ў мястэчку Даўгінава Вілейскага раёна. Працаваў у кніжнай, станковай і абстрактнай графіцы, у жанры партрэта.

Быў ініцыятарам стварэння ў Маладзечанскім музвучылішчы імя Агінскага аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Яго працы знаходзяцца ў мастацкіх музеях нашай краіны, у прыватных калекцыях ЗША, Францыі, Германіі, Польшчы. Член Беларускага саюза мастакоў ад 1981 года. Памёр 15 лютага 1997 года. Пахаваны ў Даўгінаве.

З гісторыі герба Маладзечна

Герб “Папараць” вяртаецца

10 лістапада

270 гадоў з дня нараджэння Мацея Радзівіла (1749–1800), дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, кампазітара, драматурга.

11 лістапада

115 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Ільінскага, беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі. Памёр у 1967 годзе.

12 лістапада

1893. 125 гадоў з дня нараджэння Апалінарыя Пупко, беларускага разьбяра. Нарадзіўся ў Івянцы (Валожынскі раён).

У разьбе па дрэве прадаўжаў лепшыя традыцыі беларускай народнай драўлянай скульптуры. Памёр у 1984 годзе.

13 лістапада

1943. Забіты Уладзіслаў Казлоўшчык (сапраўднае Казлоўскі), грамадска-палітычны дзеяч, паэт, публіцыст, выдавец.

У 1941–1943 гадах у Мінскубыў рэдактарам «Беларускай газэты», самага буйнога беларускага антысавецкага перыядычнага выдання ў перыяд Другой сусветнай вайны. 13 лістапада 1943 года савецкія партызаны Іван Шнігір і Канстанцін Немчык яго забілі ў рэдакцыі газеты стрэлам ва ўпор.

Ён шчыра верыў у Беларусь, а таксама спадзяваўся, што «прыйдзе той час – да сваіх я вярнуся і ў Маткі я Роднай кутка папрашу».

Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

1993. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў закон “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны” (на ўлік узяты 16,3 тысячы помнікаў гісторыі і культуры).

14 лістапада

80 гадоў назад (1939) 3-й (нечарговай) сесіяй Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання прыняты закон “Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”.

15 лістапада

1893. 125 гадоў з дня нараджэння Францішка Чарняўскага (вёска Чухны, Ашмянскі павет), каталіцкага святара, рэлігійна-асветнага публіцыста, выдаўца, дзеяча эміграцыі ў Францыі, Бельгіі, ЗША.

Чытаў казанні на беларускай мове і распаўсюджваў сярод вернікаў беларускія выданні. Памёр у 1979 годзе.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце