weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
08.11.2018 11:01 ,

Лепшы дыспетчар падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Міншчыны працуе ў Маладзечне

На ўзнагароджанні. Фота з сайта МНС.

У Мінскім абласным упраўленні МНС ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу «Лепшы дыспетчар падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці».

Пераможцам стаў старшы прапаршчык унутранай службы Мікалай Таўкач, дыспетчар ЦАК Маладзечанскага ГРАНС. На пасадзе Мікалай ужо 17 гадоў.

У ГРАНС прайшоў пасля службы ў войску. Як лічыць Мікалай, дыспетчар заўсёды павінен быць «з халоднай галавой», максімальна сабраны і падрыхтаваны.

— Дыспетчар знаходзіцца ў самым сэрцы падзей, з’яўляецца «вачыма і вушамі» падраздзяленняў, якія ўжо ідуць да месца здарэння, і пры гэтым застаецца на сувязі з тым, хто цяпер знаходзіцца ў небяспецы, — кажа пераможца конкурсу. – Чалавек па той бок тэлефона павінен быць упэўнены, што дапамога ўжо ў шляху, ён не адзін. Бо ў любой пазаштатнай сітуацыі людзі, як правіла, адразу пачынаюць панікаваць. Часам, менавіта гэта перашкаджае ўспомніць нават тэлефон службы выратавання. Мікалай ужо ў чацвёрты раз перамагае ў абласным конкурсе. Прадстаўнік Маладзечанскага гаррайаддзела  прадставіць сталічны рэгіён на рэспубліканскім конкурсе.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце