weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
08.11.2018 10:34 ,

Пра паэта, які чытаў вершы ў магазіне, на прыпынку, у электрычцы

Фота sokrsokr.net.

Некалі ў Дубравах жыў чалавек і ўсе яго звалі Паэт. Гэта мянушка так прыклеілася да яго, што часта замяняла і імя, і прозвішча.

Нават мясцовага настаўніка Міхасёнка, які друкаваўся ў перыядычным друку, а ў канцы жыцця выдаў кнігу-зборнік, ніхто не зваў Паэтам. Сярод мясцовых ён так і застаўся Пеўнікам, бо па першай адукацыі выкладаў у Дубраўскай сярэдняй школе музыку і спевы.

Пра п’янства, абжорства, амурныя справы

Дык чаму ж людзі ўсё-ткі згаданага чалавека называлі Паэтам? Ды таму, што ён на хаду складваў кароценькія вершы, з некалькіх рыфмаваных радкоў. Эпіграмы. Былі яны вострыя, з’едлівыя, з сатырай і гумарам. Перападала ўсім, хто быў побач – супрацоўнікам, суседзям, непасрэднаму начальству. Высмейвалася п’янства і абжорства, падман і плёткі. Зладзейства, ашуканства, зайздрасць. Амурныя справы. Усё сцякалася ў рыфмаваныя радкі. Часта гэтыя рыфмы  былі, як укол шпагі. Не шкадаваў і сябе. Вядома, не ўсім падабаваліся падобныя вершы, бо каму ж падабаецца праўда.

Рэалізаваць талент

А дзе ж высокае, узвышанае? Усё гэта было ў першых юначых вершах. Але яны, пасланыя да друку, атрымалі такую крытыку, што не тое, каб пісаць, але і за ручку брацца не захочацца. Ён больш і не браўся. А вось вусная творчасць засталася. Свае вершы Паэт мог чытаць у любым месцы – у магазіне, на прыпынку электрычкі, у электрычцы. Аднойчы і я быў сведкам такога імправізаванага выступлення. Мяне зачапіла ўпамінанне ў ягоных вершах грэчаскіх філосафаў. Тады я запытаўся, дзе ён вучыўся. Паэт ўздыхнуў і сказаў, што скончыў першы курс філфака педінстытута. Значыць, здольнасці ў чалавека ўсё ж былі.Як важна ў жыцці, каб кожны рэалізаваў свой талент, бо колькі ў нас людзей з задаткамі паэтаў, мастакоў, спевакоў, музыкаў?!

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце