weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
08.11.2018 10:11 ,

У Слабодцы на Маладзечаншчыне згарэў дом. Гаспадар мусіць жыць у сваякоў (Фота)

У Слабодцы.

Удзень пятага лістапада мясцовая жыхарка з вёскі Слабодка Хажоўскага сельсавета паведаміла па тэлефоне "101", што у вёсцы гарыць дом.

Калі прыехалі першыя ратавальнікі, дом гарэў адкрытым полымем.

У выніку жыллё часткова выгарала знутры, агонь пашкодзіў дах.

69-гадовы пенсіянер змог выйсці самастойна. Цяпер мужчына будзе жыць у сваякоў у Маладзечне, распавяла інспектар групы прапаганды і агітацыі Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат. 

Прычыну пажару высвятляюць. Разглядаюць парушэнне правіл пры карыстанні печкай. Апавяшчальніка ў доме не было.

Маладзечанскі ГРАНС нагадвае асноўныя правілы бяспекі пры карыстанні печкай:

— неабходна замазваць расколіны;

— коміны трэба прачысціць і адрамантаваць, у межах гарышча патынкаваць і пабяліць;

Здымкі з месца здарэння забяспечаныя Валянцинай Сопат.

— нельга выкарыстоўваць для распалу гаручыя вадкасці;

— на драўлянай падлозе перад топкай неабходна прыбіць бляху неменш як 50 на 70 сантыметраў;

— паліць печку два-тры разы на дзень і не больш чым па паўтары гадзіны;

— рэкамендуюць устанавіць пажарны апавяшчальнік.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце