weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
08.11.2018 09:07 ,

Віляйчанка знайшла ў хляве фотаздымкі і газету, якім больш за сто гадоў (Абноўлена)

Фотаздымкі забяспечаныя Аляксандрай Узгорак.

Жыхарка Вілейкі Аляксандра Узгорак днямі вырашыла знесці стары хлеў на ўласным падворку. Сярод смецця дзяўчыну чакала знаходка, якой больш за сто год.

Гэта два фотаздымкі і нумар газеты «Русское слово».

— Гэты дом на Маркава, каля бальніцы, каля пяці год таму набыла мая свякроў, — кажа Аляксандра. — Абавязкова гляну дамавую кнігу, каб даведацца, хто тут жыў раней.

Адваротны бок фотаздымкаў.

На фотаздымках — сям’я з дзецьмі. На адваротным баку здымкаў стаіць подпіс «Юрашайтис» і горад Вільня. Паводле інтэрнэт-крыніц, Аляксандр Юрашайціс — літоўскі фатограф. Гады жыцця — 1859-1915. У юнацтве апынуўся ў Гродзенскай вобласці.  Тут навучыўся друкаваць фотаздымкі. Атрымаў дазвол фатаграфаваць у Белавежскай пушчы паляванне знакамітых асоб на зубра.

Старонкі газеты за 1916 год.

У 1912 годзе фатограф з сям’ёй пераехаў у Вільню. Праз год набыў фотамайстэрню. Тут і былі зробленыя фотаздымкі, якія нядаўна знайшла Аляксандра. Менавіта майстэрня на рагу Георгіеўскай і Татарскай вуліц у Вільні, пазначаная на здымку.

Газета «Русское слово», знойдзеная ў вілейскім хляве, выдавалася ў Расійскай Імперыі ад канца 19 стагоддзя да 1917 года. Па падзеях, якія там асвятляюцца, можна вызначыць год выдання — 1916. Напрыклад, пахаванне генерала Мамантава, асветленае на адной са старонак, адбылося ў верасні 1916 года.

Сёння Аляксандра пагартала Дамавую кнігу і высветліла, хто жыў у гэтым доме на Маркава.

Ад 1912 года гаспадыняй была Марыя Васільеўна Баслык, ураджэнка вёскі Клыні Вілейскага раёнаАд 1937 года — ужо новая гаспадыня, але з тым самым прозвішчам — Надзея Мікалаеўна Баслык,  ураджэнка Вілейкі.

Магчыма, на фотаздымках якраз Марыя Баслык са сваёй дачкой.

Дамавая кніга. Фота забяспечанае Аляксандрай Узгорак.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце