weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
09.11.2018 14:51 ,

Будаваўся як каталіцкі, дзейнічаў як праваслаўны Крыху пра гісторыю Дубраўскага касцёла і знойдзеных званоў

Уладзислаў Лапо са званамі. Фота catholicnews.by.

Сёлета ў маі ў друку і інтэрнэце паведамілі, што ў вёсцы Дубравы на Маладзечаншчыне знайшлі і аддалі на рэстаўрацыю званы з зачыненага ў 1948 годзе касцёла. Цяпер ад яго засталіся толькі сцены.

Як праз 70 год адшукалі званы

70 гадоў назад мясцовы жыхар Уладзіслаў Лапо іх падабраў, выкінутыя з храма, адвёз на кані і закапаў. А цяпер вырашыў, што прыйшоў час вярнуць гэты скарб людзям. Але ўзніклі цяжкасці. Бо хоць чалавек і добра ведаў месца, дзе ён іх у свой час закапаў, але змяненні ў грунце не дазволілі адкапаць хутка.

Давялося звярнуцца да спецыялістаў. З іх дапамогай званы былі выкапаныя і аддадзеныя на рэстаўрацыю.

Званы з’яўляюцца адным з галоўных атрыбутаў праваслаўных храмаў. На гэтых, знойдзеных у нас, захавалася кляймо, якое сведчыць, што яны вылітыя ў Расіі, у Маскве.

З гісторыі храма ў Дубраве

Першапачаткова храм у Дубраве будаваўся як каталіцкі. І фундатарам яго быў апошні мінскі ваявода Вялікага Княства Літоўскага Адам Хмара. Пасля паўстання Кастуся Каліноўскага храм амаль 50 гадоў дзейнічаў як праваслаўная царква. І толькі ў пачатку 20 стагоддзя зноў быў вернуты каталікам, пакуль яго канчаткова не зачынілі ў 1948 годзе.

Цяпер набажэнствы праводзяцца непадалёк ад паўразбуранага касцёла ў былой плябані. Службу праводзіць ксёндз з Краснага.

І вось тут мне б хацелася ўзгадаць пра апошняга пробашча разбуранага Дубраўскага касцёла Яна Такарскага. У нумарах 16 і 17 за 20 і 27 красавіка ў “Рэгіянальнай газеце” былі надрукаваныя ўспаміны пра пробашча Краснескага касцёла ад 1944 да 1968 года Юзафа Марсангера, які, дарэчы, і мяне хрысціў у далёкім 1952 годзе.

У артыкуле расказваецца, як Юзаф Марсангер дапамагаў Яну Такарскаму, калі той у 1954 годзе вярнуўся пасля васьмі гадоў зняволення і рэабілітацыі.

Цікава даведацца, дзе зноў загучаць дубраўскія званы пасля асвячэння.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце