weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
12.11.2018 15:47 ,

На Вілейшчыне невядомыя закідалі камянямі пасажырскі цягнік. Фігурантаў шукаюць

Фота sputnik.by.

Пра гэта расказала намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.

Здарэнне адбылося ў суботу ўвечары на Вілейшчыне. За падобныя дзеянні прадугледжанае сур’ёзнае пакаранне.

Пра выпадак у Вілейскі РАУС паведамілі 10 лістапада каля шасці вечара. Машыніст цягніка «Мінск-Полацк» раказаў, што ў цягнік невядомыя кінулі некалькі камянёў. Высветлілася, што праязджаючы прыпынак «Зеніт», у святле пражэктара машыніст заўважыў двух на выгляд падлеткаў недалёка ад чыгуначных пуцей. Пасля гэтага адразу пачыўся характэрны гук.

Камяні не трапілі ў вокны, таму сур’ёзных пашкоджанняў няма. Незапланаваных прыпынкаў не было.

Вілейскі РАУС праводзіць праверку. Міліцыя шукае фігурантаў. Па словах Кацярыны Млечкі, гаворка можа весціся нават пра крымінальную адказнасць.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце