weather -6° Маладзечна
weather -6° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -6° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -6° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4287
1 долар 2.1411
100 рас.руб. 3.2684
12.11.2018 12:35 ,

Сонца не будзе і надвор’е пагоршыцца: прагноз на наступныя тры дні

13 лістапада, у аўторак, чакаецца пераважна пахмурнае надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным захадзе краіны магчымы невялікія ападкі, у асноўным дажджы. Вецер паўднёвы парывісты, у асобных раёнах да моцнага.  

Ноччу -4.. + 2°С, удзень — 0.. + 6°С, у заходніх раёнах ноччу +3.. + 6°С, днём +7.. + 10°С.

14 лістапада часам чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег). Па ўсходняй палове краіны месцамі галалёд, наліпанне мокрага снегу. Ноччу -4.. + 3°С, па захадзе +4.. + 7°С, максімальная днём ад -2°С па ўсходзе да + 9°С па захадзе краіны.

15 лістапада, у чацвер, умовы надвор’я ў асноўным будзе вызначаць вільготная няўстойлівая паветраная маса. Месцамі дождж і мокры снег. Ноччу -2.. + 5°С, па ўсходзе да -4°С, максімальная днём ад -2°С па ўсходзе да + 8°С па захадзе краіны.

У суботу ўначы -2 … + 4°С, па паўднёвым усходзе -3 … 6°С марозу, днём — ад -1°С па ўсходзе да + 6°С у заходніх раёнах.

У нядзелю, 18 лістапада, ноччу -2 … + 5°С, максімальная днём 0 … + 7°С.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце