weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
12.11.2018 16:43 ,

У мінскім гандлёвым цэнтры Арэна-Сіці абвалілася столь, ёсць пацярпелыя (Фота, відэа)

Фота Be-in.ru.

У мінскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася столь. Пра гэта паведаміў карэспандэнт «НН», які стаў відавочцам падзей.

Адну дзяўчыну вынеслі на руках, але яна ў прытомнасці. Другую заваліла так, што яна апынулася пад лаўкай. Але ў выніку змагла сысці на сваіх нагах.

Пацярпелі крама кветак і пункт продажу аксесуараў для мабільнай сувязі.

Усё пачалося з левага крыла гандлёвага цэнтра. Спачатку пачуўся грукат, нібыта ідуць нейкія будаўнічыя працы. Затым паляцелі кавалкі столі і пачуўся жаночы крык.

Столь падала кавалкамі: гэта гіпсакартон на алюмініевых канструкцыях. Першыя кавалкі ўпалі на дзяўчыну ў кветкавай краме. Яе прываліла, але калі стала зразумела, што абрынулася ўжо ўсё, што магло, наведнікі дасталі дзяўчыну з-пад завалаў. Яна была ў шоку, казала, баліць нага і рэбры.

Заваліла яшчэ адну дзяўчыну. Але ёй пашанцавала больш — яна залезла пад лаўку, калі пабачыла, што са столі падаюць кавалкі.

Цяпер на месцы працуюць ратавальнікі, дактары і міліцыя.

У МНС карэспандэнту «НН» паведамілі, што абрынулася каля 150 квадратных метраў перакрыцця. Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца.

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце