weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
13.11.2018 11:48 ,

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 17 лістапада

17 лістапада Банкаўскі працэсінгавы цэнтр правядзе тэхналагічныя работы. У сувязі з гэтым банкаўскія карткі могуць не працаваць. Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,1 мільёна картак. Яго паслугамі карыстаюцца 78,9 тысячы аб'ектаў гандлю і сэрвісу.

Пра гэта паведаміла прэс-служба БПЦ.

Работы запланаваныя на прамежак часу ад 3 да 4 гадзін ночы 17 лістапада. Будзе праводзіцца мадэрнізацыя комплексу апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу. Магчымыя перабоі ў абслугоўванні картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра.

Да яго падлучаныя больш за 2,4 тысячы банкаматаў, 2,5 тысячы інфакіёскаў, 120,1 тысячы плацежных тэрміналаў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце