weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
13.11.2018 13:12 ,

Знайшлі труп у вагончыку: на Вілейшчыне зарэзалі 28-гадовага мужчыну

Труп занйшли ў гэтым вагончыку. Фота забяспечанае Таццянай Беланог.

Раніцай 11 лістапада ў Карпавічах на Вілейшчыне ў бытавым вагончыку знайшлі дваіх мужчын з нажавымі раненнямі. Смерць 28-гадовага мясцовага жыхара канстатавалі на месцы. 55-гадовага параненага мужчыну забралі ў рэанімацыю.
Як распавяла Таццяна Беланог, перад здарэннем мужчыны выпівалі ў бытавым вагончыку, які стаяў на тэрыторыі сваяка загінулага. Узнікла сварка, якая скончылася бойкай. Мужчыны паранілі адзін аднаго нажом.
— У выніку 28-гадовы мужчыны памёр. 55-гадовы цяпер у бальніцы, яго дапрошваюць, — распавяла «Рэгіянальнай газеце» афіцыйны прадстаўнік Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

На месцы здарэння. Фота забяспечанае Таццяна Беланог.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце