weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
14.11.2018 15:14 ,

У інтэрнаце мінскага ВНУ забілі хлопца, які прыйшоў на «размову» з-за дзяўчыны

Малады чалавек прыйшоў на "размову" з былым хлопцам сваёй дзяўчыны, але спакойна пагутарыць не атрымалася. Пачалася бойка, якая скончылася забойствам.

У інтэрнаце ў Мінску ўвечары 12 лістапада забілі хлопца. У забойстве падазраюць 18-гадовага студэнта другога курса, яго затрымалі, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён прыехаў з-за мяжы. Крымінальную справу завялі па артыкуле «Забойства».

Здарэнне адбылося ў інтэрнаце Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Забіты – 21-гадовы Аляксей К.  – адслужыў у арміі, скончыў каледж будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі і працаваў у «Мінгаз». У яго было шмат сяброў, а на старонцы «Укантакце» пазначана, што ён знаходзіўся ў адносінах.

Памерлы – Аляксей К. – справа. Фота з «Укантакце».

Следчы камітэт паведамляе, што падазраваны – 18-гадовы студэнт Рустам Р. – быў у стане алкагольнага ап’янення. У яго ўзнік канфлікт з жыхаром Мінска. Студэнт нанёс апошняму ўдары. Малады чалавек атрымаў цялесныя пашкоджанні і пазней памёр у лякарні. Следчыя апыталі сведак – па некаторай інфармацыі, у міліцыю павезлі каля дзясятка студэнтаў? – усталёўваюць матывы зламысніка. Знайшлі і прыладу забойства, якую, аднак, не называюць.

Еўрарадыё звязалася са студэнтам акадэміі, які распавёў, што забойства адбылося з-за дзяўчыны. Малады чалавек прыйшоў на «размову» з яе былым хлопцам, але спакойна пагутарыць не ўдалося. Пачалася бойка, якая скончылася забойствам.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце