weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
14.11.2018 11:22 ,

Валожынцы 16 лістапада змогуць звярнуцца са сваімі праблемамі да намесніка пракурора вобласці

Фота Млын.by

У Валожыне 16 лістапада правядзе прыём грамадзян намеснік пракурора Мінскай вобласці, старшы саветнік юстыцыі Аляксандр Бяліцкі.

Прыём пройдзе ад 14.00 да 16.00 у будынку раённай пракуратуры (Савецкая, 60).

Пракурор Валожынскага раёна Юры Канапацкі распавёў карэспандэнту МЛЫН.BY:

– Жыхары горада і раёна могуць звяртацца да Аляксандра Бяліцкага з любымі пытаннямі па крымінальна-прававому, адміністрацыйнаму, жыллёваму, працоўнаму, зямельнаму заканадаўству. Можна расказаць пра свае праблемы, якія звязаныя з прыцягненнем да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, паскардзіцца на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі або Следчага камітэта. Не застануцца без увагі пытанні, звязаныя з праблемай карупцыі.

Па словах Юрыя Канапацкага, запісвацца да яго на прыём можна да чацвярга, 15 лістапада, да 18.00 па тэлефоне 8 (01772) 5-75-82. Пры гэтым намеснік пракурора вобласці падкрэсліў, што прыме ўсіх, незалежна ад таго, запісаўся чалавек загадзя ці не.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце