weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4253
1 долар 2.1329
100 рас.руб. 3.1894
14.11.2018 11:13 ,

З Германіі Калядны анёл – іх Дзед Мароз – адказвае дзецям цяпер і па-беларуску

Цікава, што Каляднаму Анёлу можна напісаць на розных мовах. Пачынаючы з гэтага года ён адказвае і па-беларуску.

У Фінляндыі – Ёулупукі, у ЗША – Санта-Клаўс, у Расіі і Беларусі – Дзед Мароз, або святы Мікалай. У Германіі – Калядны анёл, ці Каляднае дзіця (Christkind), у вобразе прыгожай светлавалосай дзяўчыны.

Фота nn.by

Напярэдадні свята Божага Нараджэння ў Біргіт Мюлер і яе 12 калегаў працы шмат. Але вочы іх проста свецяцца шчасцем, асабліва калі выканана ўсё, што было запланаванае на дзень.

Гэтыя жанчыны – супрацоўніцы «сакратарыята Каляднага анёла», яго яшчэ называюць у Германіі «Каляднае дзіця».  У такой «сакратарыят» кожны год на паўтара месяца ператвараецца паштовае аддзяленне канцэрна Deutsche Post ў заходнегерманскай Энгельскірхенэ, піша Deutsche Welle. Каля дзесяці тысяч лістоў ад дзяцей з усяго свету прыходзіць сюды штодня, гэта прыкладна 130 тысяч за «сезон», які працягваецца з сярэдзіны лістапада да канца снежня. І ні адно з пасланняў не застаецца без адказу.

Шкада, што па-беларуску не адказвае класічны святы Мікалай, які з рэзідэнцыі ў Лапландыі піша лісты па-польску, кітайску, па-вугорску і нават па-каталонску.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце