weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
15.11.2018 13:10 ,

Асудзілі маладзечанцаў, якія кралі рэчы з аўтамабіляў

Car thief at parking lot

Віна маладзечанцаў даказаная, 6 лістапада суд вынес абвінаваўчы прысуд.

Як распавёў МЛЫН.BY намеснік пракурора Маладзечанскага раёна Дзмітры Кулеш, абвінавачаныя жывуць у Маладзечне А. і В. – па 24 гады, Г. – 19 гадоў.

Сёлета ў канцы мая каля 00.30 маладыя людзі праніклі праз незачынены багажнік у чужой «Фольксваген», выкралі з салона помпу і ключы для рамонту – на суму ў 120 рублёў.

Гэтай жа ноччу кампанія аналагічным спосабам пранікла ў іншы «Фольксваген». З салона зламыснікі вынеслі шуруповерт, перфаратар і слясарныя інструменты на суму 370 рублёў.

Праз два дні А. і В. «абчысцілі» салон трэцяга «Фальксвагена», пракраўшыся зноў праз незачынены багажнік. З сабой панеслі балгарку і пальчаткі. Уладальнік аўто ацаніў шкоду ў 62 рубля.

6 лістапада суд разгледзеў справу аб крадзяжы з аўтамабіляў. Пры вынясенні прысуду суд улічыў, што абвінавачаныя прызналі віну і пакрылі пацярпелым шкоду. А. і В. прызначылі пакаранне ў выглядзе года папраўчых работ з утрыманнем 15% з іх заробку ў даход дзяржавы. Грамадзянін Г. прысуджаны да штрафу 1 500 рублёў.

Усе трое раней не судзімыя, А. працуе на адным з прадпрыемстваў кіроўцам, В. – слесар, Г. – беспрацоўны.

Прысуд суда яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце