weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
15.11.2018 13:44 ,

Курэнне ў аўтамабілях у прысутнасці дзяцей могуць забараніць

Фота autonews.ua.

Распрацаваны праект новага Дэкрэта Прэзідэнта, які пашырае пералік месцаў, забароненых для курэння. Дакумент праходзіць цяпер працэдуру ўзгаднення.

Распрацаваны праект новага Дэкрэта Прэзідэнта, які пашырае пералік месцаў, забароненых для курэння. Дакумент праходзіць цяпер працэдуру ўзгаднення. Гэты спіс дапаўняюць любыя без выключэння дзіцячыя пляцоўкі і салоны аўтамабіляў пры знаходжанні ў іх дзіцяці да 14 гадоў. Такую інфармацыю паведаміла 15 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры галоўны спецыяліст аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Вікторыя Сперанская.

– Спачатку планавалася, што гэта будуць папраўкі ў Дэкрэт №28, у якім прадугледжваюцца меры па абароне насельніцтва ад тытунёвага дыму. Але паколькі змяненняў будзе шмат, прынялі рашэнне аб новым нарматыўным акце, – праінфармавала спецыяліст, адказваючы на ​​пытанне МЛЫН.BY.

Штогод у кожны трэці чацвер лістапада праводзіцца Міжнародны дзень адмовы ад курэння.

Вікторыя Сперанская паведаміла, што, паводле статыстыкі, сёння амаль кожны трэці дарослы беларус курыць – гэта 29,6% насельніцтва, пачынаючы з 16-ці гадоў. Разам з тым, назіраецца тэндэнцыя да зніжэння колькасці аматараў тытуню – у 2001 годзе яны складалі 41,6% жыхароў рэспублікі.

У Беларусі курыць амаль палова мужчын (48,4%) і 12,6% жанчын. Больш курэнне распаўсюджанае ў сельскай мясцовасці (54%), чым у гарадах (43,3%). Дзевяць з дзесяці (91,5%) кураць штодня. Сярэдні ўзрост пачатку прыхільнасці да згубнай звычкі – 17,5 года.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце