weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
15.11.2018 15:22 ,

Маладзечанец трапіў пад колы аўтамабіля на пешаходным пераходзе

У Маладзечне пешаход трапіў у ДТЗ 14 лістапада. Пацярпелы ў бальніцы. Па факце ДТЗ праводзяць праверку.

Па словах Алены Сакаловай, старшага інспектара аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі УУС Мінаблвыканкама, каля 17.50 у Маладзечне на Вялікім Гасцінцы ля дома №13 Mazda Demio наехала на 53-гадовага мясцовага жыхара. Ён пераходзіў праезную частку дарогі паблізу пешаходнага перахода.

– Аўтамабілем кіраваў 46-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна, – распавяла інспектар mlyn.by. – Мужчына па Вялікім Гасцінцу ехаў з боку вуліцы Металістаў ў напрамку Смаргоні. Пешаход шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені і ўдарамі.

Па факце ДТЗ праводзяць праверку.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце