weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4253
1 долар 2.1329
100 рас.руб. 3.1894
15.11.2018 15:02 ,

Маштабныя вучэнні па папярэджанні і ліквідацыі НС пройдуць 16 лістапада ў Маладзечанскім раёне

Фота МНС.

Плануецца, што 16 лістапада будзе правярацца абвестка жыхароў Маладзечанскага раёна з дапамогай СМС. У МНС просяць паставіцца да гэтага з разуменнем.

Трэніроўка пройдзе 16 лістапада ў Маладзечанскім раёне. Падчас маштабных вучэнняў спецыялісты розных узроўняў, а таксама арганізацый і прадпрыемстваў правераць гатоўнасць дзейнічаць пры пагаршэнні ўмоў надвор’я, аварый на сетках і аб’ектах жыццезабеспячэння ў асенне-зімовы перыяд. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў МНС.

У міністэрстве звярнулі ўвагу, што ўсе мерапрыемствы, запланаваныя для трэніроўкі, заснаваныя на рэальных падзеях.

«Гэта характэрны для зімовага сезона цыклон, які па легендзе пацягнуў узмацненне шквалістага ветру да 25 м/с. Сітуацыя ўскладняецца ападкамі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, паніжэннем тэмпературы паветра да мінус 15 градусаў», – распавялі ў МНС.

Ацэньваць дзеянні ўдзельнікаў будзе рэспубліканскі штаб. Асноўныя мэты вучэнняў – ацэнка рэальнасці планаў і мерапрыемстваў па абароне насельніцтва і тэрыторый на выпадак узнікнення надзвычайнай сітуацыі, гатоўнасці кіраўнічых рашэнняў і іх інфармацыйнай падтрымкі, удасканаленне работы сітуацыйных штабоў вобласці, растлумачылі ў выратавальным ведамстве.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце