weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
15.11.2018 16:05 ,

Жахлівыя падрабязнасці забойства ў лесе пад Лёзнам: 28-гадовую жанчыну пахавалі яшчэ жывую

Следчыя ўстанавілі новыя абставіны забойства 28-гадовай жыхаркі Віцебска ў Лёзненскім раёне.

Пра гэта паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.

Як паказала судова-медыцынская экспертыза, жанчына была жывая ў момант пахавання. Забойства адбылося 18 верасня ў прамежак часу ад 16.30 да 20.30.

У верасні ў міліцыю звярнулася 24-гадовая жанчына і паведаміла, што ў дачыненні да яе знаёмай здзейсненыя супрацьпраўныя дзеянні. У ходзе праверкі гэтай інфармацыі на тэрыторыі Лёзненскага раёна ў лясным масіве было выяўленае закапанае ў зямлю цела жанчыны. Высветлілася, што напярэдадні трагедыі загінулая адпачывала па месцы жыхарства ў кампаніі знаёмых. Пасля застолля яна разам з мужчынам і жанчынай з той жа кампаніі паехала ў лес. Тут ёй нанеслі некалькі удараў і пахавалі.

На дадзены момант 21-гадоваму хлопцу i 24-гадовай жанчыне дзяўчыне выстаўленае абвінавачанне на падставе ч.2 арт.139 КК (забойства, здзейсненае пры абцяжарваючых абставінах). Яны заключаныя пад варту. У дачыненні да абвінавачаных прызначаныя комплексныя псіхолага-псіхіятрычныя экспертызы.

У ходзе следства пацвердзіўся намер абвінавачанага здаваць кватэру загінулай унаём. На адным з інтэрнэт-рэсурсаў была аб’ява, якую той паспеў размясціць пасля злачынства. Пры праверцы паказанняў на месцы канфіскавалі прыладу злачынства.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце