weather -4° Маладзечна
weather -4° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -4° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -4° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
16.11.2018 15:15 ,

Ад сёння маладзечанская ДАІ праводзіць акцыю «Цвярозы кіроўца»

Фота sb.by.

Каб спыніць кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі, Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна ад 16 па 19 лістапада праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца»

Ад пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці нецвярозыя кіроўцы здзейснілі 64 дарожна-транспартныя здарэнні. У Маладзечанскім раёне за мінулы перыяд 2018 года зарэгістравана 54 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх сем чалавек загінулі, 62 атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Нецвярозыя кіроўцы здзейснілі шэсць дарожна-транспартных здарэнняў. Рост здарэнняў па віне нецвярозых кіроўцаў адзначаецца і ў нашым рэгіёне. За дзевяць месяцаў на тэрыторыі нашага рэгіёну затрымалі больш дзвесце нецвярозых вадзіцеляў, 15 з якіх паўторна, на працягу года.

У рамках дадзенай акцыі ДПС ДАІ сумесна з супрацоўнікамі іншых службаў будуць выяўляць і спыняць кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, адпрацуюць месцы масавага адпачынку грамадзян.

Калі вы сталі сведкам або відавочцам кіравання транспартам у стане алкагольнага ап’янення, альбо маецца дакладная інфармацыя аб асобах, схільным да такіх дзеянняў, просьба паведаміць па тэл. 77-16-56 ці GSM 102.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце