weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
16.11.2018 15:18 ,

Дзесяцігадовай дзяўчынцы так хацелася новы мабільнік, што выклікалі АМАП

Каб атрымаць новы мабільны тэлефон, дзесяцігадовая дзяўчынка з Гродна сказала бацькам, што на яе напаў мужчына з нажом.

Па словах дзяўчынкі, незнаёмы мужчына падышоў да яе на вуліцы, пагражаў нажом, адабраў кашалёк з невялікай сумай грошай, ключы, кнопкавы тэлефон і завушніцы.Міліцыі яна паказвала месца злачынства, , у які бок схаваўся мужчына, апісвала яго прыкметы.

Распавядаючы пра тое, што здарылася, яна плакала і вельмі перажывала. Улічваючы, што дзяўчынка характарызуецца выключна са станоўчага боку, сумненняў у праўдзівасці яе слоў не было. Міліцыя пачала ўсталёўваць асобу нападніка. Правяралі раней судзімых і тых, хто стаіць на ўліку, праводзілі пакватэрны абыход бліжэйшых дамоў, праглядалі запісы з камер.

Але паступова з’явіліся сумневы ў рэальнасці расказанай дзяўчынкай гісторыі. Супрацоўнікі правялі адпаведную працу, у выніку дзяўчынка прызналася, што гісторыю з нападам прыдумала.

Высветлілася, што свае рэчы яна выкінула ў лесапаласе непадалёк, потым прыйшла да суседзяў, расплакалася, расказала, што на яе напалі. Ужо познім вечарам, падчас агляду ляснога масіва знайшлі грошы і рэчы дзяўчынкі.

Прычына таго, што адбылося, банальная: школьніцы вельмі хацелася новы мабільны тэлефон. Ва ўчынку яна раскаялася.

Сям’я дзяўчынкі характарызуецца станоўча, таму, хутчэй за ўсё, наступстваў не будзе, паведамілі ў гродзенскай міліцыі. Але з дзяўчынкай правядуць прафілактычную гутарку. У міліцыі нагадваюць, што за падобнае паведамленне бацькоў могуць прыцягнуць да адказнасці за загадзя ілжывае паведамленне аб злачынстве.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце