weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
16.11.2018 12:53 ,

У заказніку на Валожыншчыне аздаровяць зуброў

Зуброў у Налібоцкую пушчу завезлі ў 1994 годзе. Фота kp.by.

У рэспубліканскім ландшафтным заказніку "Налібоцкі" плануюць генетычнае аздараўленне мікрапапуляцыі еўрапейскага зубра.

Гэта стане часткай рэалізацыі праекта «Ветландс», што фінансуе Глабальны экалагічны фонд і рэалізуе Праграма развіцця ААН у Беларусі сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ПРААН у Беларусі.

У заказніку прааналізавалі налібоцкую мікрапапуляцыю зуброў, ацанілі шматгадовую дынаміку колькасці і ўзнаўлення, даследавалі зімова-вясновае і летне-восеньскае прасторавае размеркаванне зуброў па тэрыторыі, па кармавых палях і сельскагаспадарчых угоддзях.

«У далейшым праектам плануецца абмен паміж асобінамі еўрапейскага зубра, каб паляпшыць генетычны статус налібоцкай мікрапапуляцыі.  Каб сабраць пробы біяматерыала,  пабудуюць не менш за пяцьжывапастак для зуброў», — распавялі ў прэс-службе.

Атрыманыя вынікі стануць асновай для генетычнага аздараўлення налібоцкай мікрапапуляцыі. Канчатковая мэта гэтых мерапрыемстваў — стварыць умовы для доўгачасовага захавання папуляцыі еўрапейскага зубра ў Беларусі.

Дзякуючы праекту, у заказніку «Налібоцкі» для зубра ствараюць лугавыя кармавыя ўгоддзі сярод суцэльных лясных масіваў. Для ігэтага закупілі спецыяльную тэхніку.

За гэты год у заказніку аднавілі 146 гектараў лугавых угоддзяў, куды ўжо пачалі выходзіць зубры. Усяго за пяць гадоў рэалізацыі праекта «Ветландс» плануюць аднавіць 490 гектараў такіх угоддзяў. Гэта дазволіць пазбягаць канфліктаў з мясцовымі сельгасарганізацыямі і насельніцтвам, якія ўзнікаюць з-за шкоды, што наносяць зубры.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце