weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
18.11.2018 08:00 ,

А вы ведаеце, як з’ездзіць у Еўропу за сорак еўра? Зладзілі мерапрыемствы праекта моладзевага абмену Еўракамісіі Erasmus+

Вечарына моладзевых субкультур.

Ад 1 да 9 лістапада ў Маладзечне гасцявалі маладыя людзі з Расіі, Азербайджана, Італіі, Эстоніі. Моладзь прыехала ў горад у рамках праекта моладзевага абмену Еўрапейскай камісіі Erasmus+.

Праект дзейнічае некалькі год. Яго сутнасць – у наладжванні зносін паміж маладымі людзьмі з розных краін, у іх самаразвіцці. Мерапрыемствы ладзяць у розных краінах. Дзякуючы праекту маладзечанцы ўжо пабывалі ў Бельгіі, Люксембургу.

Алеся Каролік: Цяпер мы ведаем, што такое азербайджанскі рэп

– Кожны раз выбіраецца нейкая асобная тэма для такіх міжнародных сустрэч. І цэлы тыдзень прысвячаецца ёй. Напрыклад, былі тэмы: правілы дарожнага руху, казкі, пажарная бяспека. У канцы ўдзельнікі рыхтуюць які-небудзь вынік – напрыклад, відэаролік, – расказала выкладчыца музычнага каледжа Міхала Клеафаса Агінскага ўдзельніца праекта Алеся Каролік.

У Маладзечне ў першы тыдзень лістапада 42 чалавекі з розных краін размаўлялі і ладзілі мерапрыемствы на тэму музыкі. Таму цяпер мы ведаем і азербайджанскі рэп, і сучасныя эстонскія гурты, адзначыла Алеся.

Каштавалі азербайджанскія і эстонскія ласункі

Падчас тыдня ў Маладзечне ўдзельнікі праекта, сярод якіх студэнты, музыканты, выкладчыкі і беспрацоўныя, прадстаўлялі свае краіны. Рабілі гэта з дапамогай музыкі, танцаў, тэатральных пастановак. Абавязковая ўмова – расповед пра нацыянальную кухню. Можна было пакаштаваць і азербайджанскае печыва, і эстонскі шакалад.

Наведалі Мінск.

Гаспадарам-маладзечанцам паказаць сваю культуру было крыху лягчэй. На дапамогу заўсёды прыходзіць этнаграфічны клуб «КОЛА». Замежнікаў здзіўляюць суровыя памежнікі і шырокія вуліцы Маладыя людзі наведалі Мінск. Завіталі ў музей тэатральнай і музычнай культуры, дзе мелі магчымасць пайграць на беларускіх народных інструментах. Замежнікі ўпершыню пабачылі беларускую батлейку.

У гасцях — клуб «КОЛА».

Па традыцыі завіталі ў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Мінску. У размовах з кіраўніцтвам прыйшлі да таго, што праекта, які б вось так аб’ядноўваў шмат моладзі розных краін, напэўна, больш і няма.

А яшчэ, нягледзячы на халоднае лістападаўскае надвор’е, удзельнікі зладзілі танцавальны флэшмоб у гарадскім парку ў Маладзечне. Па словах Алесі Каролік, замежную моладзь здзіўляюць суровыя беларускія памежнікі, якія вельмі пільна даглядаюць кожнага, а таксама нашы шырокія вуліцы. Такія не характэрныя для заходнееўрапейскіх краін.

Мову ведалі не вельмі, але паразумеліся

Як вырашалі моўнае пытанне? Афіцыйная мова праекта – англійская. Аднак не ўсе валодалі ёй на дастатковым
узроўні. Таму выкарыстоўвалі ўсе магчымыя сродкі: ад жэстаў да гугл-перакладчыка.  Як ні дзіўна, усе адзін аднаго разумелі.

Гаварылі пра тое, што на наступны год у Маладзечне, магчыма, з’явіцца моладзевы цэнтр, якія ўжо ёсць у некаторых краінах. Маладыя людзі змогуць там збірацца, гуляць у настольныя гульні, ладзіць мерапрыемствы.

А трэба проста звярнуцца ў музкаледж

Як расказала Алеся Каролік, паўдзельнічаць у праекце можа кожны ахвотны. Адзіная ўмова – узрост: ад 16 да 30 гадоў. Калі мерапрыемствы праекта адбываюцца ў Беларусі, то не трэба ніякіх фінансавых укладанняў. Калі за мяжой, то ўдзельнікі за ўласны кошт набываюць білеты. Пасля арганізатары вяртаюць ім грошы. І як унёсак удзельніка пакідаюць сабе сорак еўра.

– Атрымліваецца, што за сорак еўра можна паездзіць па свеце, пазнаёміцца з аднагодкамі з розных краін, падцяг
нуць веданне замежных моў, – кажа Алеся.

Праўда, ведаюць пра такую магчымасць нешматлікія людзі ў Маладзечне. Перш за ўсё, гэта навучэнцы і выкладчыкі музычнага каледжа, а таксама людзі, што дапамагаюць ладзіць мерапрыемствы праекта. Напрыклад, удзельнікі этнаграфічнага клуба «КОЛА». А трэба ўсяго толькі звярнуцца ў музычны каледж да кіраўніка праекта ў Маладзечне выкладчыка Руслана Апановіча або да Алесі Каролік.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце