weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
19.11.2018 16:43 ,

Ля царквы на Старым Месце вядуць раскопкі: збіраюць парэшткі 210 нямецкіх салдат Другой сусветнай

Раскопкі вядуць на царкоўным двары. Фота molodechno.cerkov.ru.

Пра гэта карэспандэнтрам «Рэгіянальнай газеты» распавёў маладзечанец, мастак Святаслаў Палівода, які жыве побач з месцам раскопак.

— Заўважыў, што пару дзён ужо працуе маленькі экскаватар проста на цвінтары. Падышоў да вайскоўцаў, што там працуюць, распытаўся, — кажа Святаслаў.

Тыя расказалі, што на царкоўным двары, згодна са знойдзенымі дакументамі, — пахаванне часоў Другой сусветнай вайны. Ад 1941 да 1944 года тут пахавалі 210 нямецкіх салдат. Цяпер іх парэшткі збяруць і прерапахаваюць у нейкім спецыяльным месцы. На Міншчыне такіх два.

— Я сам з 1945 года, — кажа Святаслаў Палівода. — Дзіцем часта гуляў на гэтым месцы. А дарослыя казалі: «Не гуляй, бо зараз вылезе немец і схопіць за нагу». Як бачыце, пра пахававанні людзі ведалі заўсёды.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце