weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4253
1 долар 2.1329
100 рас.руб. 3.1894
19.11.2018 16:10 ,

Мы выбралі фотаздымак на каляндар. З цяжкасцю

Фота Work.ua.

Сёння мы падвялі вынікі акцыі «Не губляй ніводнага дня». Сёлета ў ёй удзельнічалі 19 фотаздымкаў, якія агулам набралі 3631 голас.

Большасць супрацоўнікаў рэдакцыі прагаласавалі за фотаздымак Іны Бажко. Менавіта яе Лясную Дрыяду мы размесцім на календары на 2019 год. Каляндар ўкладзём у навагодні нумар. Яго атрымаюць нашы падпісчыкі і рэкламадаўцы.

У глядацкім галасаванні перамагла Вікторыя Маскалевіч. Яе фотаздымак, зроблены ў Налібоцкай пушчы на Стаўбцоўшчыне, набраў 38% галасоў.

Таксама рэдакцыя вырашыла адзначыць яшчэ траіх удзельнікаў. Фатограф Юры Горыд з Астраўца атрымае падарунак за выключнае майстэрства. Дарэчы, за фотаздымак Юрыя на каляндар галасавалі некаторыя з супрацоўнікаў рэдакцыі, але не набралі большасці.

Наш пазаштатны аўтар Алесь Раткевіч адзначаны за шматгадовую сувязь з «Рэгіянальнай газетай». На фотаздымку ён з героем сваёй публікацыі Уладзімірам Барысевічам.

Таццяну Банковіч мы ўзнагародзім за гісторыю фотаздымка. На фота – яе дачка Віялета, дзяўчынка з інваліднасцю, якая змагла ажыццявіць сваю мару – палятаць на верталёце.

З усімі пераможцамі мы звяжамся і запросім іх у рэдакцыю, каб узнагародзіць.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце