weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
19.11.2018 16:50 ,

Пераможца кінафестывалю «Лістапад» Мара Тамковіч: Ашмяны — тое месца, якое я адчуваю родным

Мара Тамковіч з узнагародай кінафестывалю.

Нядаўна мы пісалі пра тое,  што найлепшым гульнявым фільмам нацыянальнага конкурсу на "Лістападзе"стала стужка Мары Тамковіч "Дачка".

Карані пераможцы — з Ашмянаў. Днямі Мара Тамковіч распавяла карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» пра свае ўспаміны, звязаныя з гэтай мясцінай.

— Ашмяны – мая другая радзіма, – расказала Мара. – Адсюль паходзяць мае бацька і маці. Яны жылі на суседніх вуліцах. Тут скончылі школы, праўда, розныя. Адсюль паехалі вучыцца.

Мара ў Ашмянах з бабуляй Стасяй. Лістапад, 2018.

Калі будучая рэжысёрка была маленькай, яна праводзіла ў Ашмянах шмат часу. Кажа, што сёння вельмі цёпла згадвае гэты гарадок.

– Дзядуля і бабуля працавалі ў Доме быту. Памятаю, як мы з бабуляй хадзілі на працу да дзеда. Я там збірала кавалачкі тканіны, якімі дзядуля абіваў мэблю. Несла іх дамоў і шыла адзенне для сваіх цацак.

Ашмяны – тое месца, якое я моцна адчуваю родным і якое натхняе мяне, падсумавала Мара.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце