weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4253
1 долар 2.1329
100 рас.руб. 3.1894
19.11.2018 13:02 ,

У Смаргоні хочуць спілаваць 25 яблынь

Смаргонскі райвыканкам паведамляе, што 21 лістапада з людзьмі абмяркуюць планавае выдаленне 25 дрэў.

Сход адбудзецца а 15-ай ля дома №22 па Чапаева.

Плануецца ў інтарэсах ЖРЭС Смаргоншчыны выдаліць яблыні ля дамоў №18 і №22 па Чапаева і дома №26 па Гагарына.

Падстава для выдалення:  дрэвы знаходзяцца ў небяспечным стане, іх галіны ўсохлыя больш за 50%, разбураецца кара на большай частцы ствала, ёсць ствалавая гніль, дрэвы нахіленыя на пешаходныя дарожкі.

Усіх жадаючых запрашаюць на абмеркаванне. Пры сабе трэба мець дакумент, які пацвярджае асобу.

Адказны за правядзенне сходу – намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Алена Сташкевіч,  тэлефон 3-76-49.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце