weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
20.11.2018 09:46 ,

На Вілейшчыне згарэлі дровы і сцяна хлява

Дровы згарэлі, але не ў печцы. Фота drova.ru

Пажар здарыўся каля пяці вечара ў вёсцы Падбярэззе Людвіноўскага сельсавета.

Загарэўся дах навеса, прыбудаванага да хлява. Пад навесам ляжалі дровы і сельскагаспадарчы інвентар.

Калі прыехалі выратавальнікі, дах гарэў адкрытым полымем. У выніку згарэлі дах, адна са сцен хлява, частка дроў і інвентар.

Дом выкарыстоўваюць як лецішча.

— Прычыну пажару высвятляюць. Але вядома, што напярэдадні гаспадары прыязджалі на лецішча, — распавёў «Рэгіянальнай газеце» старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Дзмітры Кляшняк.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце