weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
20.11.2018 09:29 ,

Пераскочылі праз плот, каб патушыць машыну аднавяскоўкі

Машыну тышылі вадой з калодзежа. Фота shkolazhizni.ru.

17 лістапада каля дзесяці вечара два жыхары вёскі Рабунь ішлі па вуліцы і ўбачылі, што з-пад капота аўтамабіля ў адным з двароў ідзе дым.

Мужчыны паспрабавалі трапіць у двор, аднак брамка была зачыненая на замок. Тады яны пераскочылі праз плот. Адзін з іх пачаў цягаць ваду з калодзежа. Другі ліў на капот машыны. У 22.14 выклікалі выратавальнікаў.

Пасля адзін з вяскоўцаў збегаў дамоў за аўтамабільным вогнетушыцелем. У гэты час з дома выйшла гаспадыня аўтамабіля. Пачала дапамагаць, далучыўся і яшчэ адзін вясковец з вогнетушыцелем.

Калі прыехалі выратавальнікі, аўтамабіль «Форд» вяскоўцы ўжо патушылі самі.

— Ад агню згарэла ўсё абсталяванне ў маторным адсеку, а таксама лопнула лабавое шкло, — распавёў «Рэгіянальнй газеце» старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Дзмітры Кляшняк. 

Прычыну высвятляюць. Але па словах спецыялістаў, гэта — не падпал. Хутчэй за ўсё, тэхнічная няспраўнасць.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце