weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4253
1 долар 2.1329
100 рас.руб. 3.1894
20.11.2018 11:26 ,

Пяць ваўкоў перабеглі з Літвы ў Беларусь у Свянцянскім раёне. Памежнікі кажуць, такое здараецца і на Астравеччыне

Фота pixabay.com

Група ваўкоў-перабежчыкаў з Літвы перасекла мяжу і знікла ў беларускіх лясах. Літоўскія памежнікі зафіксавалі факт «незаконнага» перасячэння дзяржаўнай мяжы ў Свянцянскім раёне. Прычым момант міграцыі трапіў на відэа.

Група ваўкоў-перабежчыкаў з Літвы перасекла мяжу і знікла ў беларускіх лясах. Літоўскія памежнікі зафіксавалі факт «незаконнага» перасячэння дзяржаўнай мяжы ў Свянцянскім раёне. Прычым момант міграцыі трапіў на відэа.

У кадры відаць пяць дзікіх звяроў. Яны асцярожна пераходзяць невялікі роў па адным. Потым паўтарыць праробленае спрабуе шосты воўк, аднак ён чамусьці перадумаў ісці за групай, якая хутка знікла ў лесе. У службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы адзначылі: факты перасячэння жывёламі мяжы ў Свянцянскім раёне — не рэдкасць. Нядаўна там былі заўважаныя восем авечак.

— Для дзікіх звяроў паняцця дзяржаўнай мяжы не існуе, —тлумачыць вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі Рыгор Янута, — таму яны часцяком перамяшчаюцца з адной тэрыторыі на іншую. А ваўкі могуць рухацца і па 30 кіламетраў у дзень. Што магло прымусіць ваўкоў міграваць? Таму можа быць некалькі прычын. Магчыма, іх адтуль сагнала іншая, больш моцная зграя звяроў. Яшчэ адзін варыянт — жывёлы сышлі ў пошуках ежы. Таксама важна ўлічваць час: да сярэдзіны лістапада мацнеюць маладыя ваўкі. Яны перамяшчаюцца на новую тэрыторыю і ствараюць там сваю групу.

Па словах вядучага навуковага супрацоўніка, факты перасячэння ваўкамі дзяржмежаў фіксуюцца паўсюдна. Часцей за ўсё — у Астравецкім і Пастаўскім раёнах, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і на паўночным усходзе краіны. Працэсы міграцыі адбываюцца ў абодвух напрамках, таму не наносяць ніякага шкоды папуляцыі ваўкоў ў Беларусі. Нагадаем, усяго ў нас іх каля паўтары тысячы асобін.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце