weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
20.11.2018 15:22 ,

Сёлета беларускі рынак забяспечаць айчыннымі яблыкамі

Фота Marie Claire.

Ураджай яблыкаў сёлета дазволіць Беларусі забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

Па словах намесніка міністра, у гэтым годзе плануюць сабраць каля 200 тысяч тон яблыкаў, што адпавядае патрэбам краіны.

«Думаю, у далейшым мы будзем мець ўраджайнасць і валавыя зборы яшчэ вышэй», — адзначыў Уладзімір Гракун. Да гэтага самы вялікі ўраджай яблыкаў быў сабраны ў Беларусі ў 2016 годзе — 140 тысяч тон.

Згодна з Дзяржаўнай праграмай развіцця аграрнага бізнесу, штогод у рэспубліцы павінна закладвацца не менш за 500 гектараў пладовых культур. Гэтая задача выконваецца, сёлета ў тым ліку, праінфармаваў намеснік міністра.

У цэлым жа ў краіне пасаджана больш за 18 тысяч гектараў пладовых садоў інтэнсіўнага тыпу. «Сховішчаў маецца на 103 тысячы тон, якія забяспечаць захаванасць позніх гатункаў яблыкаў і рэалізацыю ў міжсезонны перыяд», — адзначыў Уладзімір Гракун.

Кажучы аб якасці айчынных яблыкаў, ён падкрэсліў: «Нашы яблыкі займаюць годнае месца ў сетках. Па смакавых якасцях, таварным выгляду яны нічым не саступаюць імпартным, пры гэтым кошт іх ніжэйны 70-80 капеек за кілаграм.

Беларусь мае магчымасць частка яблыкаў экспартаваць. Гаворка ідзе аб нязначных аб’ёмах паставак у Расійскую Федэрацыю. «Але перш за ўсё перад намі стаіць задача забяспечыць унутраны рынак», — падкрэсліў намеснік міністра.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце