weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
21.11.2018 16:02 ,

У гэтыя выхадныя стартуе абласное першынства па міні-футболе. Смаргонскі МФК «Мядзведзі» гуляе на выездзе ў Лідзе

24 і 25 лістапада ў Гродзенскай вобласці пройдзе першы тур міні-футбольнага першынства. Смаргонскі МФК «Мядзведзі», які ў мінулым годзе заняў пятае месца, сёлета таксама прадставіць наш горад на гэтым турніры. Першы выезд смаргонцаў намечаны на суботу, 24 лістапада, у Ліду.

Адзначым, што ў групе «А», у якой выступае МФК «Мядзведзі», за права выйсці ў стадыю плэй-оф будуць змагацца яшчэ пяць клубаў: «Ліданафтапрадукт», «Фарсаж» (Слонім), «Ашмяны», «Астравец» і «Масты».

У групе «Б» выступаюць «ПК ім. Крамко» (Квасоўка), «Воранава», «Цементник» (пасёлак Краснасельскі), «Навагрудак» і «Белакт» (Ваўкавыск).

Каляндар гульняў МФК «Мядзведзі» (кваліфікацыйны этап):

24 лістапада: «Ліданафтапрадукт» – «Мядзведзі»;

1 снежня: «Мядзведзі» – «Фарсаж»;

8 снежня: «Мядзведзі» – «Ашмяны»;

15 снежня: «Астравец» – «Мядзведзі»;

23 снежня: «Мядзведзі» – «Масты»;

30 снежня: «Мядзведзі» – «Ліданафтапрадукт»;

5 студзеня: «Фарсаж» – «Мядзведзі»;

12 студзеня: «Ашмяны» – «Мядзведзі»;

19 студзеня: «Мядзведзі» – «Астравец»;

26 студзеня: «Масты» – «Мядзведзі».

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце